Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
К кому Вы обратитесь (обращались) за помощью в выборе профессии?
Всего 212 человек
Голосование
Вы уже определились с выбором будущей профессии?
Всего 196 человек
Голосование
Куда Вы планируете поступать после окончания школы?
Всего 185 человек

Конкурс юных экскурсаводаў

Дата: 9 августа 2013 в 15:03, Обновлено 25 ноября 2013 в 16:48
464 просмотра

У ліпені гэтага года падчас рэспубліканскага краязнаўчага летніка, на базе Рэспубліканскага цэнтра турызма і краязнаўства у рамках акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся" былі падведезны вынікі конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

На разгляд рэспубліканскага журы былі прадстаўлены 84 работы з усіх рэгіёнаў краіны (па 42 работы ў намінацыях ”Гісторыя аднаго экспаната“ і ”Музей у чамадане“). Удзельнікі намінацыі ”Гісторыя аднаго экспаната“ выбралі для прадстаўлення музейныя прадметы, якія былі знойдзены, пачынаючы з 2006 года. Усяго за 7 хвілін навучэнцы расказалі ў форме займальнай экскурсіі пра пошук музейнага прадмета, пра яго асаблівасці і значнасць для музея або музейнага пакоя. Кожная экскурсійная прэзентацыя падавалася з выкарыстаннем розных мастацкіх і тэхнічных сродкаў. Акрамя таго, на конкурс дадаткова быў прадстаўлены тэкставы вырыянт экскурсіі, апісанне выбраных музейных прадметаў з фотаздымкамі.

Удзельнікі намінацыі ”Музей у чамадане“ выбралі сем артэфактаў школьнага музея, стварылі з іх міні-выставу і за 10 хвілін правялі захапляльную экскурсію. Юнымі экскурсаводамі выкарыстоўваліся розныя мастацкія сродкі эмацыянальнага ўздзеяння на слухачоў (касцюмы, музычнае суправаджэнне і інш.) Пры гэтым навучэнцы паказалі здольнасць і ўменне працаваць з аўдыторыяй, адказваць на дадатковыя пытанні, звязаныя з выбранай тэмай экскурсіі. Канкурсанты прадэманстравалі лепшыя якасці сапраўднага экскурсавода.

Выступленні юных экскурсаводаў былі выкананы на высокім узроўні і засведчылі грунтоўную папярэднюю працу юнакоў. Члены рэспубліканскага журы адзначылі не толькі высокі ўзровень ведаў матэрыялу экскурсіі навучэнцамі, але і іх атртыстызм і добры ўзровень дыкцыі . Адным з такіх навучэнцаў з'явілася вучаніца нашай школы Капыловіч Наталля, якая была адзначана дыпломам другой ступені у намінацыі "Музей у чамадане" Віншуем і жадаем наступных поспехаў!

На здымку ўсе удзельнікі  конкурсу (Наташа другая справа у трэцім раду)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.