Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
К кому Вы обратитесь (обращались) за помощью в выборе профессии?
Всего 212 человек
Голосование
Вы уже определились с выбором будущей профессии?
Всего 196 человек
Голосование
Куда Вы планируете поступать после окончания школы?
Всего 185 человек

О нас

Дата: 26 июля 2017 в 10:20

1 верасня 1991 года цёплай сонечнай раніцай упершыню да будынка нашай  школы спяшаліся па-святочнаму апранутыя вучні, іх бацькі, настаўнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый г.п.Зэльва. Урачыстую лінейку, прысвечаную адкрыццю і пачатку новага навучальнага года адкрыла дырэктар школы Коўш Алена Вацлаваўна. Яна падзякавала будаўнікам МПМК-148, падрадным арганізацыям за вялікую працу, укладзеную ў будаўніцтва школы, жыхарам Зэльвы за дапамогу ў падрыхтоўцы класаў да навучальнага года.

Сімвалічны ключ ад школы ўручыў дырэктару галоўны інжынер МПМК-148 Марчук Мікалай Паўлавіч. Ён пажадаў педагогам творчай і плённай працы, а вучням глыбокіх і трывалых ведаў.

Вучань 11 класа Ігар Семяняка і першакласніца Маша  Цярэшка далі першы званок.

Права перарэзаць сімвалічную стужку прадаставілі дырэктару школы Коўш А.В., старшыні раённага Савета народных дэпутатаў Дзянішчыку М.П., прарабу МПМК-148 Лазоўскаму В.В., вучню 1-га класа Раманчуку Анатолю, прадстаўніку ад бацькоў Юшчык К.У.

Рашэннем райвыканкама шэфамі школы прызначаны:

  • МПМК-148 (начальнік Кулак Вячаслаў Канстанцінавіч),
  • райсельэнерга (начальнік Суша Уладзімір Міканоравіч),
  • райаграпрамтэхніка (дырэктар Агей Уладзімір Іванавіч),
  • райаграпрамснаб (дырэктар Бязносік Мікалай Іосіфавіч),
  • райбыткамбінат (дырэктар Зянько Аляксандр Іванавіч),
  • калгас імя Леніна (старшыня Прэдка Аляксандр Пятровіч).

У 1991 – 1992 навучальным годзе ў школе налічвалася 504 вучні, 40 настаўнікаў, 14 тэхнічных работнікаў, 24 класы-камплекты. Першы год жыцця школы быў напоўнены напружанай працай па стварэнню навучальных кабінетаў, падрыхтоўцы рабочых месц настаўнікаў і вучняў. Многія пытанні вырашаліся складана, адбіваліся цяжкасці сацыялна-эканамічнага жыцця Рэспублікі Беларусь.

Да канца навучальнага года былі створаны добра абсталяваныя кабінеты пачатковых класаў, беларускай мовы, матэматыкі, замежнай мовы і інш. Усё гэта ўдалося зрабіць дзякуючы намаганням і творчасці настаўнікаў і адміністрацыі школы:

Коўш Алене Вацлаваўне – дырэктару школы

Сідорка Ліліі Барысаўне – намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Бязносік Тамары Казіміраўне - намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Лярсон Любоў Кузьмінічне –намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце

Генюш Ірыне Уладзіміраўне- настаўніку беларускай мовы і літаратуры

Манько Уладзіміру Паўлавічу – настаўніку беларускай мовы і літаратуры

Іоська Алене Анатольеўне - настаўніку беларускай мовы і літаратуры

Пачабыт Святлане Сяргееўне – настаўніку рускай мовы і літаратуры

Шчыглінскай (Лабецкай) Іне Тадэвушаўне - настаўніку рускай мовы і літаратуры

Чаркалавай Праскоўі Іванаўне - настаўніку рускай мовы і літаратуры

Качук Ліліі Алексееўне– настаўніку матэматыкі

Маўчун Ганне Мікалаеўне - настаўніку уматэматыкі

Солыкавай Надзеі Іванаўне - настаўніку матэматыкі

Кісламу Аляксандру Васільевічу - настаўніку матэматыкі

Новіку Уладзіміру Іванавічу - настаўніку фізікі

Шматко Святлане Георгіеўне – настаўнікуінфарматыкі

Дубовай Марыі Іванаўне – настаўніку  біялогіі

Кулак Ліліі Міхайлаўне – настаўніку гісторыі

Гінэль Веры Іванаўне – настаўніку гісторыі

Бруй Таццяне Сцяпанаўне– настаўніку геаграфіі

Захарчанка Таццяне Васільеўне – настаўніку замежнай мовы

Трацяк Марыі Ксавер’еўне - настаўніку замежнай мовы

Лявоніку Канстанціну Альбінавічу – настаўніку фізічнай культуры

Карозу Анатолію Аркадзьевічу - настаўніку фізічнай культуры

Калюта Алене Іванаўне – настаўніку працоўнага навучання

Астапку Міраславу Станіслававічу - настаўніку працоўнага навучання

Сурнову Уладзіміру Андрэевічу – настаўніку ПВП

Кішнеўскай Святлане Дзмітрыеўне – настаўніку музыкі  і спеваў

Скіба Але Іванаўне – настаўніку пачатковых класаў

Хлапонінай Ірыне Раманаўне - настаўнікупачатковых класаў

Макей (Хвядук) Яніне Станіславаўне - настаўніку пачатковых класаў

Ярмолік Марыі Станіславаўне - настаўніку пачатковых класаў

Сурага Ірыне Барысаўне - настаўніку пачатковых класаў

Якімовіч Таццяне Анатольеўне - настаўніку пачатковых класаў

Міхайлавай Іне Генадзьеўне - настаўніку пачатковых класаў

Нагула (Куркінай) Жанне Генадзьеўне - настаўнік упачатковых класаў

Паранюк Раісе Іванаўне - настаўніку пачатковых класаў

Рында Марыі Кліменцьеўне - настаўніку пачатковых класаў

Сліж (Васілеўскай) Жанне Мікалаеўне - настаўніку пачатковых класаў

Агей Алене Уладзіміраўне – старшай важатай.

Цікава ў першы год прайшлі  тыдні гісторыі, матэматыкі, фізікі, роднай мовы, біялогіі, хіміі.

Школа ўдзельнічала ў раённых агдядах і алімпіядах; працавалі гурткі: танцавальны, фальклорны, матэматычны, беларускай мовы і літаратуры і інш.

У 1991 – 1992 навучальным годзе школу закончылі 39 вучняў. Вучаніца 11 класа Новік Вольга Мікалаеўна закончыла школу з залатым медалём, Сачок Людміла Валянцінаўна, Шаўчэнка Андрэй Юр’евіч, Павядайка Андрэй Уладзіміравіч – з сярэбраным медалём.

У практыку работы ўстановы укаранялася 2 інавацыйныя праекты абласнога ўзроўню: “Укараненне мадэлі мульціпрофільнага навучання ў старэйшых класах”, “Камп’ютэрныя тэхналогіі арганізацыі навучальнага працэсу і ўпраўленчай дзейнасці”. 87,57% вучняў 1 – 11 класаў былі ахоплены рознымі формамаі дыферэнцыраванага навучання,  вывучэнне прадметаў на павышаным і паглыбленым узроўнях, профільнае навучанне, гімназічныя класы, ліцэйскія класы, класы з ўхіламі ( кірункамі).

У школе працавалі  класы па  праграме з харэаграфічным ухілам (абсталяваны кабінет для заняткаў). На працягу  5 гадоў (з 2002 па 2007) працаваў дзіцячы танцавальны калектыў “Гарошынкі” пад кіраўніцтвам харэографа Вежнавец Ірыны Сямёнаўны і акампаніятара Чвірко Вольгі Вікенцьеўны.

У 2011 годзе ўстанове адукацыі споўнілася 20 гадоў. За гэты перыяд школу закончылі 872 вучні. Сярод іх 42 выпускнікі з залатым медалём , 42 з сярэбраным і 53 вучні базавай школы атрымалі пасведчанне з адзнакай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.