Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
К кому Вы обратитесь (обращались) за помощью в выборе профессии?
Всего 207 человек
Голосование
Вы уже определились с выбором будущей профессии?
Всего 191 человек
Голосование
Куда Вы планируете поступать после окончания школы?
Всего 177 человек

Символика школы

Дата: 15 апреля 2015 в 16:33, Обновлено 26 июля 2017 в 10:26

Школьны герб складаецца з  некалькіх сімвалаў

Сонца - сімвал жыццёвай энергіі, прыгажосці, гармоніі. Гэта цяпло. Гэта жыццё. Праменьчыкі сонца - гэта мы, сагрэтыя цяплом, жывём у прыгажосці і гармоніі.

Адкрытая кніга- сімвалізуе працу вучняў; тое, што ім неабходна будзе вывучыць асновы ўсіх навук і ўпісаць сваё імя ў гісторыю школы.

Круглая форма — першасны сімвал адзінства і бясконцасці; як геаметрычная форма, якая не мае вуглоў і канцоў, сімвалізуе адсутнасць цяжкасцей і перашкод.

Аловак, пяро, кісць -  творчы пачатак. Гэтыя прадметы з’яўляюцца працягам рукі,  рукою кіруе розум, а сочыць за ёю вока.

Зялёная галінка – сімвал маладосці, поспеху, шматлікіх творчых перамог.

Зямны шар -  сімвал імкнення да ведаў і паспяховага навучання.

Каляровыя сімвалы

Чырвоны - сімвал шчасця, радасці, дзяцінства.

Жоўты – сімвал жыццёвай энергіі, цеплыні.

Зялёны – сімвал веры і надзеі ў заўтрашні дзень.

Школьны сцяг

Школьны сцяг - прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй – жоўтага колеру ў 1/3. Уздоўж дрэўка вертыкальна размешчаны арнамент зялёнага колеру на белым полі.

Адносіны даўжыні сцяга да яго шырыні – 1:2.

Гімн

УА «Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п. Зэльва»

У школе трэцяй мы дружна жывём,

Кожны дзень да ведаў ідзём,

Як адна вялікая сям’я:

Мая школа, настаўнік і я.

Шляхоў у будучыню многа,

Але адна – да школьнага парога.

Па ёй ідзе вялікая сям’я:

Мая школа, настаўнік і я.

Шмат гадоў нам побач ісці.

Веды, дружбу жадаем знайсці.

Мы – адна вялікая сям’я:

Мая школа, настаўнік і я.

Багаж ведаў нясём за плячыма.

Разам здзейсніць усё нам магчыма.

Мы -  адна вялікая сям’я:

Мая школа, настаўнік і я.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.